Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе (2 тамы)
- Author
- Maks ŠčurМакс Шчур
- Publisher
- SayBeat
- Year
- 2025
- Language
- Belarusian
- Binding
- Paperback
- Condition
- New
About this copy
Двухтомная белетрызаваная аўтабіяграфія Макса Шчура — паэта, перакладчыка і лаўрэата Прэміі Гедройця (2016). Сам аўтар называе жанр кнігі «мэм-угáры»: гэта спроба зразумець, як узнікае асобнае чалавечае «я», расказаная з уласцівым яму гумарам і без аніякай аўтацэнзуры.
Першы том, «Нявіннасьць», — сямейная гісторыя ад 1910-х, савецкае дзяцінства ў Берасці, перабудова, адкрыццё беларушчыны і паэзіі. Другі, «Досьвед», — Менск 1990-х, літаратурны андэграўнд і анархісцкая тусоўка, уцёкі з Беларусі, эміграцыя ў Празе, праца на Радыё Свабода, каханні, залежнасці і пошук сябе. Дзеянне сканчаецца ў 2006 годзе.
Адна з самых шчырых кніг сучаснага белліту. Рэкамендавана 18+.
SayBeat, Варшава, 2025. Два тамы, каля 930 старонак, мяккая вокладка, 145×210 мм. ISBN першага тома: 978-83-974131-2-2.