Маніфест гародніцы. Таня Арцімовіч
Details
- Author
- Tania Arcimovič, Таня Арцімовіч
- Publisher
- Pflaumbaum
- Year
- 2026
- Binding
- Paperback
- Condition
- New
- Language
- Belarusian
Гэтая кніга расказвае гісторыю жанчыны, жыццё якой пасля 2020 года апынулася на разломе. Цяпер яна вымушана перазбіраць сябе нанова. Яна б зайздросціла дрэвам, але ёй ніколі не прарасці на новым месцы. Таму яна зайздросціць шэрым чаплям. І вырашае гадаваць сад «на ўскрайку свету і гісторыі». Бо адмаўляецца бяздзейна чакаць лепшай будучыні.
У сваім літаратурна-культуралагічным эсэ Таня Арцімовіч звяртаецца да ўласных каранёў, каб адказаць на пытанне, а як магла б выглядаць гэтая лепшая, радыкальна іншая будучыня. Будучыня, якая б паклала канец эпосе сацыяльнага дамінавання і няроўнасці. Ці магчымае грамадства, якое не грунтуецца на эксплуатацыі чалавецтвам іншых жывых істот і рэсурсаў? І як дамагчыся такой будучыні? «Сад на ўскрайку» робіцца ажыццёўленай утопіяй – фрагментам сусвету, дзе магчымая «мабілізацыя паэзіяй», дзе мабілізаванае «я» пярэчыць расплывістаму «мы» і бярэ на сябе адказнасць «за сад, які даглядае».
In English
The story of a woman whose life split apart after 2020 and who must now reassemble herself; unable to take root in a new place like a tree, she envies the grey herons and decides to grow a garden 'on the edge of the world and of history' rather than wait passively for a better future. In this literary and cultural essay, Tania Arcimovič turns to her own roots to ask what a radically different future might look like: one without social domination, inequality, or the exploitation of other living beings and resources. The 'garden on the edge' becomes a realised utopia where 'mobilisation by poetry' is possible.
Tania Arcimovič is a Belarusian literary and cultural researcher, critic and curator. 'Manifest harodnicy' is a literary-cultural essay published by Pflaumbaum with illustrations by Antanina Slabodčykava.
Details
- Title: Маніфест гародніцы (Manifesto of a Gardener)
- Author: Таня Арцімовіч (Tania Arcimovič)
- Illustrator: Антаніна Слабодчыкава (Antanina Slabodčykava)
- Publisher: Pflaumbaum (Пфляўмбаўм), Vilnius, 2026
- ISBN: 9786098350210
- Pages: 114
- Binding: Paperback
- Size: 120 × 180 mm
- Language: Belarusian
- Condition: New