Забойства на вуліцы Макаёнка
- Author
- Kliok ŠtučnyКлёк Штучны
- Publisher
- Andrei Yanushkevich Publishing
- Year
- 2024
- Language
- Belarusian
- Binding
- Paperback
- Condition
- Good
- ISBN
- 9788368202274
About this copy
Асобнік з невялікімі знешнімі пашкоджаннямі — таму прадаецца са зніжкай. Напішыце нам, калі хочаце пабачыць фота.
Рэдкі для беларускай літаратуры дэтэктыў, дзеянне якога адбываецца ў Менску 2022 года — горадзе пустых афішных тумбаў і поўных аўтазакаў. Гільдыю гарадскіх вар'ятаў ускалыхвае навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі забітая Жанна Танцэн, багемная ўдзельніца пратэстаў 2020-га. Міліцыя, занятая пошукам «палітычных», адпраўляе справу ў архіў.
За расследаванне бярэцца клан Пісьменных: ранцье і халасцяк Якуб, яго спрытны кансільеры Аркадзь Табібулаеў і… нябожчыца-бабуля Ханя, якая пры жыцці была імпрэсарыа гарадскіх вар'ятаў. Іранічны раман-пераможца конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» 2024 года ў катэгорыі «Масавыя жанры».
Выдавецтва Янушкевіч, 2024. 234 старонкі, мяккая вокладка, 120×180 мм.