Вельмі лагодная сьмерць. Сымона дэ Бавуар
Details
- Publisher
- Skaryna Press
- Year
- 2026
- Binding
- Paperback
- Condition
- New
- Language
- Belarusian
Ашаламляльнае, шчырае апісаньне страты маці і дасьледаваньне нашай цялеснасьці, старэньня і чалавечай годнасьці.
Пераклад Уладзіслава Гарбацкага.
„Вельмі лагодная сьмерць“ — гэта ці ня першы матэрыялісцкі тэкст пра сьмерць. Ніякіх больш духоўных, таямнічых і мэдытатыўных наплываў. Засталася сьмерць як працэс, структураваны сацыяльнай татальнасьцю, насычаны тэхналёгіямі.“ — Ален Бад’ю, францускі філёзаф, 1965
Калі ў Франсуазы, маці Сімоны дэ Бавуар, знаходзяць рак на позьняй стадыі, дэ Бавуар упершыню за многія дзесяцігодзьдзі застаецца ля ложка маці і назірае, як жанчына, якую яна, здавалася, добра ведала, раскрывае невядомую дагэтуль волю да жыцьця. Напісаная ў бескампрамісным, аналітычным стылі, які зрабіў дэ Бавуар адной з самых уплывовых мысьлярак ХХ стагодзьдзя, “Вельмі лагодная сьмерць” пракрочвае празь апошнія тыдні жыцьця Франсуазы без шкадаваньня ані да чытача, ані да самой аўтаркі. Дэ Бавуар дасьледуе дробныя жорсткасьці шпіталёў, добразычлівую хлусьню, якую кажуць лекары, і свае заблытаныя пачуцці да маці, якую яна большую частку дарослага жыцьця трымала ад сябе на адлегласьці. У выніку ў нас у рукох не банальныя ўспаміны пра бяду, а філязофскае асэнсаваньне сьмяротнасьці — таго, як мы паміраем, як успрымаем сьмерць, і як бязнадзейная хвароба можа зьдзіраць напластаваньні нявырашаных канфліктаў, каб адкрыць пад імі сапраўдную пяшчоту. Упершыню апублікаваная ў 1964 годзе, гэтая невялікая, ашаламляльная кніга застаецца адным з самых шчырых апісаньняў страты маці і ключавым творам у Бавуаравых дасьледаваньнях цялеснасьці, старэньня і чалавечай годнасьці.
Сымона дэ Бавуар (1908–1986) — француская філёзафка, пісьменьніца, ідэалягіня фэмінісцкага руху. Скончыла Сарбону, дзе вывучала філязофію. Партнэрка й аднадумца Жан-Поль Сартра. Адна з цэнтральных постацяў атэісцкага экзыстэнцыялізму, дэ Бавуар распрацоўвала ўласную філязофію свабоды, адказнасьці і „іншасьці“. Аўтарка шматлікіх раманаў, навэляў, эсэ, мэмуараў і п’есы. Вядомая перадусім дзякуючы двухтомнаму філязофскаму эсэ „Другі пол“ (1949), якое зрабіла рэвалюцыю ў разуменьні жаночай ідэнтычнасьці, сфармуляваўшы знакамітую тэзу „жанчынай не нараджаюцца, а становяцца“. Беларускаму чытацтву ўпершыню прапануецца поўны пераклад твору слыннай пісьменьніцы — аповесьць „Вельмі лагодная сьмерць“.
In English
When Simone de Beauvoir's mother Françoise is diagnosed with late-stage cancer, Beauvoir stays at her bedside for the first time in decades and watches the woman she thought she knew reveal an unexpected will to live. Written in her uncompromising, analytical style, the book examines the small cruelties of hospitals, doctors' well-meant lies and her own tangled feelings, becoming a philosophical reflection on mortality, ageing and human dignity. First published in 1964, it appears here in its first complete Belarusian translation.
Simone de Beauvoir (1908–1986) was a French philosopher, writer and feminist theorist, a central figure of atheist existentialism and author of The Second Sex (1949).
Details
- Title: Вельмі лагодная сьмерць (A Very Easy Death)
- Author: Сымона дэ Бавуар (Simone de Beauvoir)
- Translator: Уладзіслаў Гарбацкі (Uladzislau Harbacki)
- Cover art: Сяргей Шабохін (Siarhei Shabohin)
- Publisher: Skaryna Press, London, 2026
- ISBN: 9781915601698
- Pages: 116
- Binding: Paperback
- Language: Belarusian (translated from French)
- Condition: New