(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Настасся Панкратава
Details
- Publisher
- Skaryna Press
- Year
- 2026
- Binding
- Hardcover
- Condition
- New
- Language
- Belarusian
Характэрнай рысай беларускага тэатра першай паловы 2020-х гадоў стала маштабнае выкрэсліванне дзеячаў (а часам і цэлых тэатраў) з гісторыі айчыннага мастацтва. Паўсюднае выкасоўванне закранула тэатразнаўства. Кагосьці проста перасталі публікаваць, некаторым давялося з’ехаць за мяжу. Тыя, хто змог працягнуць сваю дзейнасць унутры Беларусі, пачалі пісаць больш асцярожна. Кіраўніцтва медыяў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, імкнецца пазбягаць прозвішчаў тых, хто трапіў у так званыя чорныя спісы. У шырокай публікі больш няма доступу да артыкулаў, гістарычных тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій, апублікаваных на старых сайтах дзяржаўных газет „Літаратура і мастацтва“ і „Культура“, часопіса „Мастацтва“. Тэатральныя тэксты таксама сталі ахвярай барацьбы дзяржавы з незалежнымі медыямі. Разам з інфармацыйнымі рэсурсамі зніклі рэцэнзіі і інтэрв’ю, якія там публікаваліся.
Кніга Настассі Панкратавай вяртае ў тэатразнаўчы дыскурс частку тэкстаў, да якіх у Беларусі быў перакрыты — з рознай ступенню поспеху — вольны доступ. У ёй — выбраныя артыкулы, якія выходзілі як у дзяржаўных СМІ, так і на незалежных рэсурсах. Яна дапамагае аднавіць многія падзеі і імёны, якія ўплывалі на развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі. Пасля 2020 года сістэматычная праца айчынных тэатральных крытыкаў парушаная, што добра бачна на прыкладзе гэтай кнігі, дзе аналітычныя матэрыялы апошніх пяці гадоў часцей уяўляюць сабой абагульненні за дванаццаць месяцаў ці вынікі вялікіх фестываляў.
Кніга дапамагае зафіксаваць бягучы момант у тэатральнай гісторыі, запаўняе прагалы, якія з’явіліся пасля падзей 2020 года, аднаўляе фрагменты як біяграфій асобных тэатральных дзеячаў, так і тэатральных працэсаў, якія віравалі ў прафесійнай супольнасці ўсяго колькі год таму.
Гэтае выданне стане дапамогай для даследчыкаў і тэатразнаўцаў, якія будуць вывучаць абазначаны гістарычны перыяд, бо дазваляе пабачыць, якім быў айчынны тэатр да вымушанага расколу і як пасля яго працягвае развівацца па розныя бакі беларускай мяжы.
In English
In the early 2020s whole theatres and individual artists were struck from the record of Belarusian art, and the archives of state publications such as 'Kultura' and 'Mastactva' vanished from public access. This book brings back more than eighty of theatre critic Nastassia Pankratava's articles, interviews and reviews from 2015–2025, first published in both state and independent media, restoring names and events from a decade split by 2020. A substantial reference for anyone studying Belarusian theatre before and after the forced rupture.
Nastassia Pankratava is a Belarusian theatre critic who worked for eleven years at the newspaper 'Kultura', publishing more than four hundred texts, many of them on theatre.
Details
- Title: (Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025 — Выбраныя старонкі ((Not) Erased: Belarusian Theatre 2015–2025. Selected Pages)
- Author: Настасся Панкратава (Nastassia Pankratava)
- Publisher: Skaryna Press, London, 2026
- ISBN: 978-1-915601-87-2
- Pages: 508
- Binding: Hardcover
- Language: Belarusian
- Condition: New