Хемінгуэй нічога не ведае. Артур Дронь

Хемінгуэй нічога не ведае. Артур Дронь

$20.00
Sale price  $20.00 Regular price 
Skip to product information
Хемінгуэй нічога не ведае. Артур Дронь

Хемінгуэй нічога не ведае. Артур Дронь

$20.00
Sale price  $20.00 Regular price 

Пасля ўніверсітэта Артур Дронь паспеў правесці на працы сваёй мары паўгады. У лютым 2022 году ён далучыўся да 125-й брыгады тэрытарыяльнай абароны УСУ. Ён — таленавіты паэт, чые кнігі заваявалі шмат увагі ва Украіне і актыўна перакладаюцца і выдаюцца на іншых мовах.

Падчас рэабілітацыі пасля ранення ён напісаў сваю першую кнігу прозы. Там, на вайне, ён зразумеў, што ягоны досвед кардынальна адрозніваецца ад досведу ваенных пісьменнікаў мінулага. Пра гэта і кніга — пра іншую вайну. — Асабістыя эсэ-мемуары, шэпт пра страчаных пабрацімаў і своечасовы напамін пра тое, што і на фронце ў салдат унутранае жыццё застаецца такім жа пакручастым.

„Хемінгуэй нічога не ведае пра нашу вайну. Доўгі час я верыў у тое, што пісаў Хемінгуэй, але атрымаў радыкальна іншую вайну, чым тая, якую ведаў ён“.

Кніга атрымала прэстыжную прэмію імя Юрыя Шавялёва за найлепшую ўкраінскую кнігу эсэістыкі 2025 года. А сёлета яна выходзіць на дзевяці мовах, у тым ліку — рэдкая сёння з’ява — па-беларуску.

Артур Дронь — перадусім паэт. Дзве ягоныя паэтычныя кнігі заваявалі шмат увагі і ва Украіне, і далёка па-за яе межамі. Яны актыўна перакладаюцца і выдаюцца на іншых мовах. Па-беларуску вершы А. Дроня публікаваліся ў часопісе TAŬBIN і ў зборніку актуальнай украінскай паэзіі „Пра словы і цішыню між імі“.

In English

Artur Dron had spent just half a year in his dream job after university when, in February 2022, he joined the 125th Territorial Defence Brigade of the Ukrainian Armed Forces. He wrote this, his first prose book, while recovering from a wound: personal essay-memoirs about lost comrades and the inner life of soldiers at the front, and about a war radically different from the one Hemingway knew. It won the Yuriy Shevelov Prize for the best Ukrainian essay book of 2025 and is appearing in nine languages, including this Belarusian translation by Eva Arlova.

Artur Dron is a Ukrainian poet who joined the territorial defence forces in February 2022; his two poetry collections have drawn wide attention and been translated into several languages. 'Hemingway Knows Nothing' (original Ukrainian edition 2025) is his first book of prose.

Details

  • Title: Хемінгуэй нічога не ведае (Hemingway Knows Nothing)
  • Author: Артур Дронь (Artur Dron)
  • Translator: Ева Арлова (Eva Arlova)
  • Publisher: Skaryna Press, London, 2026
  • ISBN: 9781915601964
  • Pages: 172
  • Binding: Paperback
  • Language: Belarusian (translated from Ukrainian)
  • Condition: New

You may also like