Зорныя дзённікі — Станіслаў Лем

Зорныя дзённікі — Станіслаў Лем

$30.00
Sale price  $30.00 Regular price 
Skip to product information
Зорныя дзённікі — Станіслаў Лем
1/2

Зорныя дзённікі — Станіслаў Лем

$30.00
Sale price  $30.00 Regular price 

Пазнаёміцца з іянтымі, трапіць у часавыя петлі, зладзіць паляванне на курдля, даведацца, як бульба нападае на ракеты і што выйшла з плана па аптымізацыі гісторыі Зямлі, — усё гэта магчыма з "Зорнымі дзённікамі" Станіслава Лема. Разам з галоўным героем Іёнам Ціхім чытач можа адправіцца ў самыя незвычайныя касмічныя падарожжы. Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.

Станіслаў Лем (1921–2006) — сусветна вядомы польскі пісьменнік, які працаваў пераважна ў навукова-фантастычным жанры. У ягонай творчасці дамінавалі тры галоўныя тэмы: Космас, Жыццё і Розум, іх узнікненне і эвалюцыя. Мастацкая форма часта з’яўлялася асновай для філасофскіх разважанняў і схаванай пад гумарам крытыкі парадкаў у камуністычнай Польшчы. Творы Станіслава Лема — сапраўдныя жамчужыны навуковай фантастыкі. Яны перакладзены больш чым на 50 моў свету, іх агульны наклад склаў больш за 40 мільёнаў экзэмпляраў.

You may also like