Чаму праўда такая слабая?
Why Is Truth So Weak? · translated by Beata Siwek
- Author
- Aleś ArkušАлесь Аркуш
- Translator
- Beata Siwek
- Publisher
- Skaryna Press
- Year
- 2025
- Language
- Belarusian, Polish
- Binding
- Paperback · 192 × 130 mm · 110 pp.
- Condition
- New
- ISBN
- 9781915601612
Пра кнігу
Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае — усё прагна ўбірае ў сябе аўтар і ўсё перажывае як неад’емна асабістае, пераўтвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алесь Мінкін)
Алесь Аркуш — беларускі паэт, празаік і эсэіст. Аўтар больш дваццаці кнігаў паэзіі, прозы, эсэістыкі і тэкстаў рок-песень. Творы перакладаліся на польскую, украінскую, расейскую і гішпанскую мовы, друкаваліся ў часопісах «Czas Kultury» (Познань), «Borussia» (Ольштын), «Український засів» (Харкаў) і інш. Выдавец легендарнага самвыдатаўскага альманаху «Ксэракс Беларускі», якому на зьмену прыйшоў літаратурны альманах «Калосьсе». Стваральнік Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкай суполкі «Полацкае ляда». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
Бэата Сівек – польская літаратуразнаўца, дасьледніца беларускай літаратуры і драматургіі і перакладніца. Доктарка габілітаваная ў галіне літаратурнаўства. Узначальвае катэдру расейскай, украінскай і беларускай літаратураў у Люблінскім каталіцкім унівэрсітэце. Аўтарка шматлікіх манаграфіяў, навуковых артыкулаў і рэфэратаў.
In English
“The social, the national, the ideological, the philosophical, the aesthetic: the author eagerly absorbs it all and experiences everything as inseparably personal, transforming the ordinary, the everyday and the openly social into a wondrous world of unexpected associations, paradoxes, myths and parables.” (Aleś Minkin)
Aleś Arkuš is a Belarusian poet, prose writer and essayist, the author of more than twenty books of poetry, prose and essays, as well as rock song lyrics. His work has been translated into Polish, Ukrainian, Russian and Spanish and published in magazines such as Czas Kultury (Poznań), Borussia (Olsztyn) and Ukrainskyi zasiv (Kharkiv). He was the publisher of the legendary samizdat almanac «Ксэракс Беларускі», which was succeeded by the literary almanac «Калосьсе»; he founded the Free Writers’ Society and the publishing group «Полацкае ляда», and chairs the organising committee of the «Гліняны Вялес» literary prize.
Beata Siwek is a Polish literary scholar, translator and researcher of Belarusian literature and drama. She holds a habilitation in literary studies, heads the Department of Russian, Ukrainian and Belarusian Literatures at the Catholic University of Lublin, and is the author of numerous monographs and scholarly articles.