-
Descent into the Marsh: Belarus & Hong Kong by Lesia Pcholka
$30.00This book is a visual archive of a pivotal moment in Belarusian history. It documents the 2020–2021 protests while drawing parallels with the 2019–2020 Hong Kong movement.
-
Nobleman Zavalnia, or Belarus in Fantastical Tales – Jan Barszczewski
$27.00Trade paperback edition.
Illustrated hardcover and illustrated premium paperback are expected late in 2025. -
Яблык у валізцы – Uladzislaŭ Navažylaŭ (Lesley Knife)
$27.00«Яблык у валізцы» — шчыры і ўзрушальны раман Уладзіслава Наважылава, які пераносіць чытача ў бурлівы перыяд перамен у постсавецкай Беларусі.
-
Білінгва – Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife)
$27.00Зборнік паэзіі і прозы Lesley Knife, вакаліста Gods Tower. Сюды ўключаны творы, напісаныя ў перыяд з пачатку стагоддзя, да нашага часу, а таксама вершы, напісаныя пасля ўцёку з Беларусі, з нагоды палітычнага пераследу.
-
Песні для мёртвых і ўваскрэслых – Вальжына Морт
$15.00Новы паэтычны зборнік беларускай паэткі. За гэтую кнігу аўтарка атрымала прэмію Грыфіна “За паэтычнае майстэрства” (2021).
-
Салодкая Даруся – Марыя Маціёс
$30.00«Салодкая Даруся» Марыі Маціёс – трагічная і па-майстэрску напісаная сямейная сага, падзеі якой адбываюцца ў 1930-70-х гадах на Букавіне на фоне змены ўладаў і дзяржаўных межаў у драматычныя часы вайны і савецкіх рэпрэсій. Гэта аповед пра жорны гісторыі, якія перамолваюць лёсы двух пакаленняў украінскай сям’і. Кніга была ўключаная ў спіс ста найлепшых твораў украінскай літаратуры паводле версіі ўкраінскага ПЭН-клуба.
-
Пад асобнымі коўдрамі – Вольга Гапеева
$20.00Кніга Вольгі Гапеевай „Пад асобнымі коўдрамі“ — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў (2020–2024).
-
Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции – Таццяна Шчытцова
$25.00“…2020 прынес адчуванне, што мы – нашы зносіны і ўзаемадзеянне і, камунікацыя і ўзаемадапамога – і есць краіна. Менавіта таму мы нібыта адкрылі для сябе краіну нанова, яна перастала быць абстрактным паняткам – уцялеснілася ў людзях навокал, якія перасталі быць “староннімі”. Палітычнае ў нашай рэвалюцыі мела перашпачатковае старажытнагрэчаскае значэнне: грамадзяне, якія чуюць і хочуць чуць адно аднаго, каб разам вызначаць прынцыпы свайго супольнага жыцця. …”
Кніга філосафкі Таццяны Шчытцовай пісалася ў першую чаргу для тых, каму яна ўласна і прысвечаная – вялікай колькасці беларусаў і беларусак, якія сваімі дзеяннямі і эмоцыямі, крэатыўнасцю і сумленнасцю, салідарнасцю і адвагай зрабілі 2020-ты год гістарычнай вехай у жыцці нашай краіны.
-
Максім Багдановіч: спроба рэканструкцыі – Міхал Бараноўскі
$30.00Зборнік артыкулаў і публіцыстычных нататак, прысвечаных жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Адрасаваны даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці знакамітага пісьменніка.
-



























