-
Песні для мёртвых і ўваскрэслых – Вальжына Морт
$15.00Новы паэтычны зборнік беларускай паэткі. За гэтую кнігу аўтарка атрымала прэмію Грыфіна “За паэтычнае майстэрства” (2021).
-
Пад асобнымі коўдрамі – Вольга Гапеева
$20.00Кніга Вольгі Гапеевай „Пад асобнымі коўдрамі“ — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў (2020–2024).
-
Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции – Таццяна Шчытцова
$25.00“…2020 прынес адчуванне, што мы – нашы зносіны і ўзаемадзеянне і, камунікацыя і ўзаемадапамога – і есць краіна. Менавіта таму мы нібыта адкрылі для сябе краіну нанова, яна перастала быць абстрактным паняткам – уцялеснілася ў людзях навокал, якія перасталі быць “староннімі”. Палітычнае ў нашай рэвалюцыі мела перашпачатковае старажытнагрэчаскае значэнне: грамадзяне, якія чуюць і хочуць чуць адно аднаго, каб разам вызначаць прынцыпы свайго супольнага жыцця. …”
Кніга філосафкі Таццяны Шчытцовай пісалася ў першую чаргу для тых, каму яна ўласна і прысвечаная – вялікай колькасці беларусаў і беларусак, якія сваімі дзеяннямі і эмоцыямі, крэатыўнасцю і сумленнасцю, салідарнасцю і адвагай зрабілі 2020-ты год гістарычнай вехай у жыцці нашай краіны.
-
Максім Багдановіч: спроба рэканструкцыі – Міхал Бараноўскі
$30.00Зборнік артыкулаў і публіцыстычных нататак, прысвечаных жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Адрасаваны даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці знакамітага пісьменніка.
-
Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі – Уладзімір Фурс
$20.00Артыкулы вядомага беларускага філосафа Уладзіміра Фурса (1963–2009), апублікаваныя ім у перыяд з 2004 па 2008 г.
-
Калі я выйду на волю – Ганна Комар
$25.00Кніга дакументальнай прозы пра тое, як Беларусь 2020-га супраціўлялася дзяржаўнаму гвалту, супрацьпастаўляючы яму салідарнасць і ўзаемны клопат.
-
Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928г.: захаваная спадчына – Вольга Лабачэўская
$45.00Выданьне ўпершыню прадстаўляе шырокаму чытачу калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 г.
-
Мова 404 – Аліна Нагорная
$20.00Людзі, якія размаўляюць па-беларуску, на дзяржаўнай мове, сутыкаюцца амаль кожны дзень з рознымі непрыемнасцямі. Калі ты размаўляеш паўсюль: у лякарні, у дзяржаўнай канторы, у краме, на вуліцы — гэта заўжды, як пісаў Акудовіч, быццам нейкі перформанс. Гэта вялікая праблема, якую шмат хто не заўважае, таму што размаўляе па-руску, — кажа Аліна Нагорная, аўтарка кнігі “Мова 404”.
-
Зорныя Дзённікі – Станіслаў Лем
$30.00Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.
-
Беларускія Зоркі – Усевалад Сцебурака
$20.00У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі “Сцебуракаў лёс”, дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
-
Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота – Ганна Севярынец
$45.00У кнізе пяць алфавітных паказальнікаў. Асобны паказальнік — геаграфічныя назвы, і самых розных беларускіх мястэчак і вёсак там — некалькі соцень. Пра кожную з іх можна пачытаць тагачасны артыкул.
Таксама ў кнізе змешчаны вялікі архіўны дадатак.
«Рэдакцыйная кніга загадаў, выбранае ліставанне з дзяржворганамі (ці не самая смешная частка, сказаць па праўдзе), а таксама мой гонар, я шукала гэтыя тэксты тры гады без усялякай надзеі знайсці — успаміны наборшчыкаў і метранпажаў тагачаснай Саўбеліі, то бок — тэхнічных газетных работнікаў, пра якіх заўсёды забываюць, калі кажуць пра газету», — адзначае Ганна Севярынец.
У прадмове да кнігі Ганна Севярынец расказвае гісторыю газеты і яе рэдактара Міхася Чарота.
-
Перамена месцаў – Югася Каляда
$30.00Містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму.
-
Эвридика, проверь, выключила ли ты газ – Татьяна Замировская
$25.00Татьяна Замировская родилась в Борисове. Много лет проработала журналистом и музыкальным критиком в Минске. С 2015 года живет в Нью-Йорке, где написала несколько сборников художественной прозы в жанре метафизической фантастики и роман-бестселлер «Смерти.net».
-
Чорны лес – Тоні Лашден
$25.00В мире этой книги за переход границы необходимо платить собственной плотью, а в почтовый ящик рано или поздно приходит повестка на гибельное болото.
-
Two Souls by Maksim Haretski, translated by Olya Ianovskaia
$19.00First published in 1919, the novel offers a vivid portrayal of class struggles and a bold critique of Bolshevism, which led to its suppression for many years. Two Souls provides a critical lens through which to view the era’s political and social dynamics.
The present translation was undertaken with meticulous effort to retain the original flow and linguistic style of the novel. Every effort was made to stay as true to the original as possible, ensuring that the nuances and depth of Maksim Haretski’s work are preserved for English-speaking readers.
This is the first translation of the novel into the English language.














