Песьні тралейбусных рагуляў. Уладзіслаў Гарбацкі

Песьні тралейбусных рагуляў. Уладзіслаў Гарбацкі

$20.00
Sale price  $20.00 Regular price 
Skip to product information
Песьні тралейбусных рагуляў. Уладзіслаў Гарбацкі

Песьні тралейбусных рагуляў. Уладзіслаў Гарбацкі

$20.00
Sale price  $20.00 Regular price 

Кніга кароткіх апавяданьняў стала ў свой час першай кнігай гей-прозы, апублікаванай па-беларуcку. Яна таксама была першай кнігай Уладзіслава Гарбацкага, які сёньня жыве ў Вільні.

Брытанскі літаратуразнаўца Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:

Элегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песьня і сьвята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам.

Зборнік заўсёды карыстаўся попытам: жыцьцё геяў і іхны досьвед, верагодна, прыцягвае ўвагу чытацтва, аднак апроч “Песьняў тралейбусных рагуляў” зусім няшмат на гэтую тэму дагэтуль было напісана па-беларуску. Кніга ў выніку стала цікавым мастацкім сьведчаньнем доўгай эпохі, якая ўсё ніяк не закончыцца.

На гэта зьвярнула ўвагу літоўская літаратурная газэта Šiaurės Atėnai, калі заўважыла, што ў зборніку У. Гарбацкага паўстаюць забытыя і нязручныя тэмы сучаснай Беларусі, зьвязаныя зь беларускай мовай, атэізмам, фэмінізмам і жыцьцём геяў пры Лукашэнку.

“Скарына” падрыхтавала новае выданьне гэтай прыгожай кнігі, каб дапамагчы нам уявіць новую Беларусь, дзе будзе камфортнае месца для квір-людзей, якія гаворяць па-беларуску і на іншых мовах, і прымяраюць на сабе бясконцае мноства розных іншых ідэнтычнасьцяў – шчасьлівую Беларусь.

In English

A collection of short stories that was the first book of gay prose published in Belarusian and Harbacki's debut. British scholar Arnold McMillin described it as an elegantly written celebration of the author's native Viciebsk, rich in dialect and by turns touching and brutally realistic. Skaryna Press has issued this new edition as a record of a long era and a contribution to imagining a Belarus with room for queer people.

Uladzislau Harbacki is a Belarusian writer, translator from French and researcher from Viciebsk, now living in Vilnius; his work addresses LGBTQ themes, feminism and the Belarusian language.

Details

  • Title: Песьні тралейбусных рагуляў (Songs of the Trolleybus Yokels)
  • Author: Уладзіслаў Гарбацкі (Uladzislau Harbacki)
  • Edition: New edition
  • Publisher: Skaryna Press, London, 2026
  • ISBN: 9781915601827
  • Binding: Paperback
  • Language: Belarusian
  • Condition: New

You may also like