Пералёт-трава
- Author
- Сяргей Сыс
- Publisher
- Выдавецтва «Логвінаў»
- Year
- 2025
- Language
- Беларуская
- Binding
- Кніга ў мяккай вокладцы
- Condition
- Новы
- ISBN
- 9786094920554
About this copy
Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшчу, Германію і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх дакументаў. На ўсім шляху галоўнаму герою сустракаюцца людзі, якія бяруць удзел у ягоным лёсе, дапамагаюць і ўрэшце становяцца часткаю ягонага эмігранцкага жыцця. Галоўны герой смяецца, плача, псіхуе, кахае і марыць…
Аповесць “За частаколам” – своеасаблівы дзённік звычайнага беларускага псіха, дзе распавядаецца пра псіхічныя станы эмігрантаў і ўцекачоў з Беларусі (псіхічныя разлады, бясконцае пачуццё віны, трывогі, панікі і дэпрэсіі). Цікава, як аўтар параўноўвае ўтрыманне ў беларускіх Навінках і ў Літве, распавядае пра псіхіятраў у іншых краінах. Куды аўтар хіліць? Хоча паказаць, як людзі вырашаюць гэтыя праблемы, што і хто ім дапамагае ў такой бядзе. Ну і, вядома, пры гэтым спрабуе іранізаваць сам з сябе.
У кнізе таксама змешчаныя апавяданні, напісаныя за апошнія гады – “Para Bellum” і “Згублены ключ”. На завяршэнне – цікавыя карацелькі-жыццёвінкі, некаторыя з іх друкаваліся ў перыёдыцы і сталі легендамі.