Навошта ідзеш, воўча?
$35.00Sold
- Author
- Ева Вежнавец
- Publisher
- Пфляўмбаўм
- Year
- 2024
- Language
- Беларуская
- Binding
- Цвёрдая вокладка
- Condition
- Новы
- ISBN
- 9786099637167
About this copy
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі — балотная казка.
«Сабачая смерць тут не лічыцца... А чалавечая? А жыццё чалавека? Пытанні, пытанні, пытанні. На іх спрабуе адказаць аўтарка кнігі. Але, увогуле Беларусь — усё яшчэ неадказанае, неразгаданае пытанне. Давайце разам імкнуцца разгадаць наш лёс, нашую краіну» (Кася Камоцкая)