-
Мовазнаўчыя працы – Вацлаў Ластоўскі
$25.00Упершыню чытацтву прапануецца досыць поўны збор мовазнаўчых тэкстаў – каля сямідзесяці артыкулаў і нататак розных памераў, якія з 1912 па 1927 гады друкаваліся ў пэрыядычных выданьнях (“Наша Ніва”, “Крывіч”, “Узвышша”) і каляндарах.
-
Колер Беларусі – Міхал Анемпадыстаў
$45.00«Колер Беларусі» — гэта адна з першых спробаў візуалізаваць каларыстыку беларускай мінуўшчыны і сучаснасці з яе яскравымі колерамі і адценнямі, з прыроднымі структурамі, народжанымі пад уздзеяннямі трох стыхій.
-
ТРАДЫЦЫЙНЫ СТРОЙ. Народнае адзенне Беларусі канца ХІХ — сярэдзіны ХХ стагоддзя. Альбом. Частка I
$35.00Альбом з’яўляецца часткай аднайменнага праекта «Традыцыйны строй», прысвечанага традыцыйнаму народнаму адзенню Беларусі канца ХІХ — сярэдзіны ХХ стагоддзя.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам і традыцыйнай культурай. -
Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928г.: захаваная спадчына – Вольга Лабачэўская
$45.00Выданьне ўпершыню прадстаўляе шырокаму чытачу калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 г.
-
Рэвалюцыя – Віктар Марціновіч
$25.00Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны.
-
Мова 404 – Аліна Нагорная
$20.00Людзі, якія размаўляюць па-беларуску, на дзяржаўнай мове, сутыкаюцца амаль кожны дзень з рознымі непрыемнасцямі. Калі ты размаўляеш паўсюль: у лякарні, у дзяржаўнай канторы, у краме, на вуліцы — гэта заўжды, як пісаў Акудовіч, быццам нейкі перформанс. Гэта вялікая праблема, якую шмат хто не заўважае, таму што размаўляе па-руску, — кажа Аліна Нагорная, аўтарка кнігі “Мова 404”.
-
Зорныя Дзённікі – Станіслаў Лем
$30.00Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.
-
Каларадская пушча – Севярын Квяткоўскі
$25.00Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча».
-
Пералёт-трава – Сяргей Сыс
$25.00Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх дакументаў. На ўсім шляху галоўнаму герою сустракаюцца людзі, які бяруць удзел у ягоным лёсе, дапамагаюць, і ўрэшце становяцца часткаю ягонага эмігранцкага жыцця. Галоўны герой смяецца, плача, псіхуе, кахае і марыць…
-
Беларускія Зоркі – Усевалад Сцебурака
$20.00У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі “Сцебуракаў лёс”, дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
-
Дом – Андрэй Горват
$35.00Гэта кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
-
Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота – Ганна Севярынец
$45.00У кнізе пяць алфавітных паказальнікаў. Асобны паказальнік — геаграфічныя назвы, і самых розных беларускіх мястэчак і вёсак там — некалькі соцень. Пра кожную з іх можна пачытаць тагачасны артыкул.
Таксама ў кнізе змешчаны вялікі архіўны дадатак.
«Рэдакцыйная кніга загадаў, выбранае ліставанне з дзяржворганамі (ці не самая смешная частка, сказаць па праўдзе), а таксама мой гонар, я шукала гэтыя тэксты тры гады без усялякай надзеі знайсці — успаміны наборшчыкаў і метранпажаў тагачаснай Саўбеліі, то бок — тэхнічных газетных работнікаў, пра якіх заўсёды забываюць, калі кажуць пра газету», — адзначае Ганна Севярынец.
У прадмове да кнігі Ганна Севярынец расказвае гісторыю газеты і яе рэдактара Міхася Чарота.
-
Крэмулятар – Саша Філіпенка
$35.00Раман распачынаецца падзеямі 23 чэрвеня 1941 года, калі наступ нямецкай арміі запускае ў СССР чарговую хвалю барацьбы са шпіёнамі. Твор паглыбляе чытача ў атмасферу 1930-х гадоў і грунтуецца на матэрыялах следчай справы першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя Пятра Ільіча Несцярэнкі, праз паказанні і дзённікі якога можна прасачыць лёс чалавека на фоне знакавых падзей першай паловы ХХ стагоддзя: войнаў і рэвалюцыі, эміграцыі і вяртання ў СССР часоў тэрору. Аўтар даследуе ўнутраны свет чалавека, пастаўленага перад немагчымым выбарам.
244 с., мяккая вокладка.
-
Перамена месцаў – Югася Каляда
$30.00Містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму.
-
Пентаквантар – Арцём Шуканаў
$50.00Мяккая вокладка, 2 тамы ў камплекце, 352 с. + 288 с.
“Пентаквантар” – жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.
-
Silva Rerum – Крысцінa Сабаляўскайце
$50.00Том 1+2
У перакладзе Сяргея Шупы«Войны і інтрыгі. Каханне і смерць. Краявіды і карты лёсу. Вільня і змовы. Вуліцы і вераб’і. Людзі і іх мары, іх гонар. Пра такія кнігі кажуць: серыял здымаць. І хоць кнігі мне мілейшыя — я б нешта такое паводле SR паглядзеў… Мо і знялі ўжо?» — Альгерд Бахарэвіч.
-
Грибные места – Дарья Трайден
$25.00Переживая безответную любовь, автогероиня романа Дарьи Трайден покупает деревенский дом в Беларуси и начинает ремонт. Преобразовывать и обживать собственное пространство на родной земле — стратегия сохранения смысла для героини. Размышляя о теле, идентичности, бедности, насилии и семье, авторка ищет и переизобретает свои корни. Будучи в равной степени о любви и о доме, книга рассказывает, как больно разбивают сердце situationships и каково это — оставаться, когда все уезжают.
-
Ваўка – Уладзімір Сцяпан
$25.00Гэта кніга апавяданняў і мініяцюр Уладзіміра Сцяпана ўмацоўвае яго рэпутацыю аднаго з найлепшых айчынных майстроў малой прозы. Лаканічныя, празрыстыя тэксты, у якіх няма ніводнага лішняга слова, зробленыя паміж мастацкай дакументалістыкай і аўтафікшнам. На першы погляд яны належаць да традыцыі чыстага рэалізму, але пры ўважлівым чытанні лёгка пабачыць, што аўтар адкрывае ў сваіх героях спрадвечную душу беларускага народа.
-
Эвридика, проверь, выключила ли ты газ – Татьяна Замировская
$25.00Татьяна Замировская родилась в Борисове. Много лет проработала журналистом и музыкальным критиком в Минске. С 2015 года живет в Нью-Йорке, где написала несколько сборников художественной прозы в жанре метафизической фантастики и роман-бестселлер «Смерти.net».
-
Чорны лес – Тоні Лашден
$25.00В мире этой книги за переход границы необходимо платить собственной плотью, а в почтовый ящик рано или поздно приходит повестка на гибельное болото.
-
Дзённік 2021–2022 – Ананімная аўтарка
$25.00«Дзённік» — гэта хронікі псіхалагічнай ломкі краіны. Час перакуленых лёсаў і выпаленых пачуццяў нараджае адмысловую літаратуру, нязручную і трывожную. Тут аўтарскае становіцца агульным. Таму без імя, пра ўсіх ад першай асобы.
-
Адам Клакоцкі і ягоныя цені – Ігар Бабкоў
$25.00Класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў.
-
The Belarusian Cookbook, by Aliaksandr Biely
$60.00The Belarusian Cookbook by Aliaksandr Biely is a culinary history told in over 200 recipes and 50 photographs. This book is a cultural and historical journey through the kitchens of Belarus—a land shaped by shifting borders, layered identities, and centuries of exchange.






















