{"product_id":"zornyja-dzenniki-staniskaw-lem","title":"Зорныя Дзённікі - Станіслаў Лем","description":"\u003cp\u003eПазнаёміцца з індыётамі, трапіць у часавыя петлі, зладзіць паляванне на курдля, даведацца, як бульба нападае на ракеты і што выйшла з плана па аптымізацыі гісторыі Зямлі, — усё гэта магчыма з \"Зорнымі дзённікамі\" Станіслава Лема. Разам з галоўным героем Іёнам Тіхім чытач можа адправіцца ў самыя незвычайныя касмічныя падарожжы. Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eСтаніслаў Лем (1921–2006) — сусветна вядомы польскі пісьменнік, які працаваў пераважна ў навукова-фантастычным жанры. У ягонай творчасці дамінавалі тры галоўныя тэмы: Космас, Жыццё і Розум, іх узнікненне і эвалюцыя. Мастацкая форма часта з’яўлялася асновай для філасофскіх разважанняў і схаванай пад гумарам крытыкі парадкаў у камуністычнай Польшчы. Творы Станicлава Лема — сапраўдныя жамчужыны навуковай фантастыкі. Яны перакладзены больш чым на 50 моў свету, іх агульны наклад склаў больш за 40 мільёнаў экзэмпляраў.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевіч (Janushkevic)","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":48171949424858,"sku":"9788368202113","price":30.0,"currency_code":"CAD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0833\/1123\/1194\/files\/zornyja-dzenniki-staniskaw-lem.jpg?v=1790618928","url":"https:\/\/highlandsbookshop.ca\/products\/zornyja-dzenniki-staniskaw-lem","provider":"Highlands Bookshop","version":"1.0","type":"link"}