{"product_id":"znachnyia-dni-cimur-kudzelich","title":"Значныя дні - Цімур Кудзеліч","description":"\u003cspan class=\"x_76613710font\"\u003e\u003cspan class=\"x_76613710size\"\u003eПастаноўка пытаньня, пытаньне і неабавязковы адказ. Страх іншага чалавека, ягонага ўяўленьня. Умоўнасьць! Страх адбіцца, пабачыць і адчуць. Палітычнае выказваньне, фарс у блытаных прасторах. Крохкія спробы й дэклямацыі, упэўненыя і бессэнсоўныя. Людзі бы ў люстрах  — люструюцца. Маўленьне, пошук вымовы, хібная хада і праблемы з нагамі. Маленькі раман з карцінкамі й гэтак далей. Кот Грыпміна, імаверна лысы, шматгодзьдзе шархацеў у хмызах каля чыгуначнай станцыі Беларусь (некаторыя яго нават чулі!). А раптам выйшаў і паважна пайшоў да грамадзкай прыбіральні. Далей толькі бяда, а па ёй скруха, і гэтак зноў і гэтак далей. Пастаноўка пытаньня: а ці магчыма даць дакладны адказ? Ізноў, гэта чарговая камэдыя пра людзёў маладых і ня толькі.\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\n\u003cspan class=\"x_76613710font\"\u003e\u003cspan class=\"x_76613710size\"\u003eВіктар Жыбуль:\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\n\u003cblockquote\u003e\n\u003cdiv\u003e\n\u003cspan class=\"x_76613710font\"\u003e\u003cspan class=\"x_76613710size\"\u003e„Кропка, вакол якой круціцца ўвесь сьвет рамана „Значныя дні“, — Беларусь. Так называецца чыгуначная станцыя ў горадзе Заслаўі. На ёй стаіць звычайная грамадзкая прыбіральня. У якой адбыва­юц­ца даволі незвычайныя рэчы. Кропка, дзе пераплятаюцца рэалістычнае і фантазійнае. Умоўны сьвет, упісаны ў канкрэтную тапаграфію. Рэчаіснасьць, непадлеглая „нармальнаму“ апісаньню. Жыцьцёвыя і тагабоч­ныя пэрсанажы. Наўмысна „няправільная“ мова аповеду. Не­нар­матыўны сынтаксіс. Зьменлівы тэмп. Гратэск і гіпэрбалы. Прывідныя алюзіі. Апавядальнік, раствораны ў сусьвеце. Людзі, ператвораныя ў Словы. Нават. Таксама. Падказкі, папраўкі й кпіны „закадравага“ камэнтатара. Малюнкі і фотаздымкі як ілюстрацыі ці… як замена самога тэксту?.. Рэалізм, сюррэалізм, пуантылізм і яшчэ цэлы жмут -ізмаў у адным фляконе. Перакідныя масткі ў авангард, рэнэсанс і лубок. Раман Цімура Кудзеліча — пра страх і ачмурэньне, безвыходнасьць і пробліскі надзей.\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan class=\"x_76613710font\"\u003e\u003cspan class=\"x_76613710size\"\u003eСапраўдныя дні. Шчасьлівыя дні. Значныя дні. Іржавыя дні.\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan class=\"x_76613710font\"\u003e\u003cspan class=\"x_76613710size\"\u003eДалей, ва ўнутар, — Уваход.“\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/blockquote\u003e\n\u003cdiv\u003e\n\u003cp class=\"title\"\u003e«Літаратура — гэта нешта не з нашага сусвету» (інтэрв’ю Польскаму радыё) \u003ca href=\"https:\/\/www.polskieradio.pl\/396\/7811\/Artykul\/3523415\" target=\"_blank\" rel=\"noopener\"\u003e\u003cstrong\u003e\u0026gt;\u0026gt;\u003c\/strong\u003e\u003c\/a\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cspan class=\"x_76613710font\"\u003e\u003cspan class=\"x_76613710size\"\u003eЦімур Кудзеліч — пісьменьнік і кніжнік зь Менску. Цяпер жыве і працуе ў Варшаве. Прыхільнік арганічнага авангарду і літаратуры ўмоўнасьці. Аўтар кнігаў прозы „ЯК“ і „Пацукі“, і паэтычнага зіну \u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan class=\"x_76613710font\"\u003e\u003cspan class=\"x_76613710size\"\u003e„бяз гэтага — усё“.\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":48171949752538,"sku":"9781915601568","price":20.0,"currency_code":"CAD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0833\/1123\/1194\/files\/znachnyia-dni-cimur-kudzelich.jpg?v=1790618929","url":"https:\/\/highlandsbookshop.ca\/products\/znachnyia-dni-cimur-kudzelich","provider":"Highlands Bookshop","version":"1.0","type":"link"}