{"product_id":"pesni-tralejbusnykh-rahuliau-uladzislau-harbacki","title":"Песьні тралейбусных рагуляў. Уладзіслаў Гарбацкі","description":"\u003cp\u003eКніга кароткіх апавяданьняў стала ў свой час першай кнігай гей-прозы, апублікаванай па-беларуcку. Яна таксама была першай кнігай Уладзіслава Гарбацкага, які сёньня жыве ў Вільні.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eБрытанскі літаратуразнаўца Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЭлегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песьня і сьвята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЗборнік заўсёды карыстаўся попытам: жыцьцё геяў і іхны досьвед, верагодна, прыцягвае ўвагу чытацтва, аднак апроч “Песьняў тралейбусных рагуляў” зусім няшмат на гэтую тэму дагэтуль было напісана па-беларуску. Кніга ў выніку стала цікавым мастацкім сьведчаньнем доўгай эпохі, якая ўсё ніяк не закончыцца.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eНа гэта зьвярнула ўвагу літоўская літаратурная газэта Šiaurės Atėnai, калі заўважыла, што ў зборніку У. Гарбацкага паўстаюць забытыя і нязручныя тэмы сучаснай Беларусі, зьвязаныя зь беларускай мовай, атэізмам, фэмінізмам і жыцьцём геяў пры Лукашэнку.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e“Скарына” падрыхтавала новае выданьне гэтай прыгожай кнігі, каб дапамагчы нам уявіць новую Беларусь, дзе будзе камфортнае месца для квір-людзей, якія гаворяць па-беларуску і на іншых мовах, і прымяраюць на сабе бясконцае мноства розных іншых ідэнтычнасьцяў – шчасьлівую Беларусь.\u003c\/p\u003e\u003ch3\u003eIn English\u003c\/h3\u003e\u003cp\u003eA collection of short stories that was the first book of gay prose published in Belarusian and Harbacki's debut. British scholar Arnold McMillin described it as an elegantly written celebration of the author's native Viciebsk, rich in dialect and by turns touching and brutally realistic. Skaryna Press has issued this new edition as a record of a long era and a contribution to imagining a Belarus with room for queer people.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eUladzislau Harbacki is a Belarusian writer, translator from French and researcher from Viciebsk, now living in Vilnius; his work addresses LGBTQ themes, feminism and the Belarusian language.\u003c\/p\u003e\u003ch3\u003eDetails\u003c\/h3\u003e\u003cul\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eTitle:\u003c\/strong\u003e Песьні тралейбусных рагуляў (\u003cem\u003eSongs of the Trolleybus Yokels\u003c\/em\u003e)\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eAuthor:\u003c\/strong\u003e Уладзіслаў Гарбацкі (Uladzislau Harbacki)\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eEdition:\u003c\/strong\u003e New edition\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003ePublisher:\u003c\/strong\u003e Skaryna Press, London, 2026\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eISBN:\u003c\/strong\u003e 9781915601827\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eBinding:\u003c\/strong\u003e Paperback\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eLanguage:\u003c\/strong\u003e Belarusian\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eCondition:\u003c\/strong\u003e New\u003c\/li\u003e\n\u003c\/ul\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":68876428706010,"sku":"9781915601827","price":20.0,"currency_code":"CAD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0833\/1123\/1194\/files\/hb-bel-31-main.jpg?v=1794838538","url":"https:\/\/highlandsbookshop.ca\/products\/pesni-tralejbusnykh-rahuliau-uladzislau-harbacki","provider":"Highlands Bookshop","version":"1.0","type":"link"}