{"product_id":"koler-belarusi-mikhal-anempadystau","title":"Колер Беларусі - Міхал Анемпадыстаў","description":"\u003cp\u003e«Колер Беларусі» — гэта адна з першых спробаў візуалізаваць каларыстыку беларускай мінуўшчыны і сучаснасці з яе яскравымі колерамі і адценнямі, з прыроднымі структурамі, народжанымі пад уздзеяннямі трох стыхій.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eДызайнерскі альбом «Колер Беларусі» стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eШыкоўная візуальная частка кнігі суправаджаецца аўтарскімі тэкстамі, якія раскрываюць галоўныя беларускія колеры – паходжанне іх назвы, гісторыю распаўсюду на асобных тэрыторыях, сімвалічную інфармацыю і тыя чыннікі, што ўплывалі на ўсталяванне пэўных каларыстычных прэферэнцый і стыляў.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eДаследуючы колер як феномен культуры і маркер традыцыі, аўтар паказвае гісторыю стыляў і задае пэўны ракурс для разумення ўласнай ідэнтычнасці.\u003c\/p\u003e","brand":"Lohvinau Publishing House","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":48171949588698,"sku":"9786098213379","price":45.0,"currency_code":"CAD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0833\/1123\/1194\/files\/koler-belarusi-mikhal-anempadystau.jpg?v=1790618928","url":"https:\/\/highlandsbookshop.ca\/products\/koler-belarusi-mikhal-anempadystau","provider":"Highlands Bookshop","version":"1.0","type":"link"}