-
Песні для мёртвых і ўваскрэслых – Вальжына Морт
$15.00Новы паэтычны зборнік беларускай паэткі. За гэтую кнігу аўтарка атрымала прэмію Грыфіна “За паэтычнае майстэрства” (2021).
-
Салодкая Даруся – Марыя Маціёс
$30.00«Салодкая Даруся» Марыі Маціёс – трагічная і па-майстэрску напісаная сямейная сага, падзеі якой адбываюцца ў 1930-70-х гадах на Букавіне на фоне змены ўладаў і дзяржаўных межаў у драматычныя часы вайны і савецкіх рэпрэсій. Гэта аповед пра жорны гісторыі, якія перамолваюць лёсы двух пакаленняў украінскай сям’і. Кніга была ўключаная ў спіс ста найлепшых твораў украінскай літаратуры паводле версіі ўкраінскага ПЭН-клуба.
-
Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі – Уладзімір Фурс
$20.00Артыкулы вядомага беларускага філосафа Уладзіміра Фурса (1963–2009), апублікаваныя ім у перыяд з 2004 па 2008 г.
-
Колер Беларусі – Міхал Анемпадыстаў
$45.00«Колер Беларусі» — гэта адна з першых спробаў візуалізаваць каларыстыку беларускай мінуўшчыны і сучаснасці з яе яскравымі колерамі і адценнямі, з прыроднымі структурамі, народжанымі пад уздзеяннямі трох стыхій.
-
Мова 404 – Аліна Нагорная
$20.00Людзі, якія размаўляюць па-беларуску, на дзяржаўнай мове, сутыкаюцца амаль кожны дзень з рознымі непрыемнасцямі. Калі ты размаўляеш паўсюль: у лякарні, у дзяржаўнай канторы, у краме, на вуліцы — гэта заўжды, як пісаў Акудовіч, быццам нейкі перформанс. Гэта вялікая праблема, якую шмат хто не заўважае, таму што размаўляе па-руску, — кажа Аліна Нагорная, аўтарка кнігі “Мова 404”.
-
Каларадская пушча – Севярын Квяткоўскі
$25.00Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча».
-
Дом – Андрэй Горват
$35.00Гэта кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
-
Перамена месцаў – Югася Каляда
$30.00Містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму.
-
Адам Клакоцкі і ягоныя цені – Ігар Бабкоў
$25.00Класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў.








