Значныя дні – Цімур Кудзеліч

$20.00

Камэдыя пра людзёў маладых і ня толькі.

In stock

Пастаноўка пытаньня, пытаньне і неабавязковы адказ. Страх іншага чалавека, ягонага ўяўленьня. Умоўнасьць! Страх адбіцца, пабачыць і адчуць. Палітычнае выказваньне, фарс у блытаных прасторах. Крохкія спробы й дэклямацыі, упэўненыя і бессэнсоўныя. Людзі бы ў люстрах  — люструюцца. Маўленьне, пошук вымовы, хібная хада і праблемы з нагамі. Маленькі раман з карцінкамі й гэтак далей. Кот Грыпміна, імаверна лысы, шматгодзьдзе шархацеў у хмызах каля чыгуначнай станцыі Беларусь (некаторыя яго нават чулі!). А раптам выйшаў і паважна пайшоў да грамадзкай прыбіральні. Далей толькі бяда, а па ёй скруха, і гэтак зноў і гэтак далей. Пастаноўка пытаньня: а ці магчыма даць дакладны адказ? Ізноў, гэта чарговая камэдыя пра людзёў маладых і ня толькі.

Віктар Жыбуль:

„Кропка, вакол якой круціцца ўвесь сьвет рамана „Значныя дні“, — Беларусь. Так называецца чыгуначная станцыя ў горадзе Заслаўі. На ёй стаіць звычайная грамадзкая прыбіральня. У якой адбыва­юц­ца даволі незвычайныя рэчы. Кропка, дзе пераплятаюцца рэалістычнае і фантазійнае. Умоўны сьвет, упісаны ў канкрэтную тапаграфію. Рэчаіснасьць, непадлеглая „нармальнаму“ апісаньню. Жыцьцёвыя і тагабоч­ныя пэрсанажы. Наўмысна „няправільная“ мова аповеду. Не­нар­матыўны сынтаксіс. Зьменлівы тэмп. Гратэск і гіпэрбалы. Прывідныя алюзіі. Апавядальнік, раствораны ў сусьвеце. Людзі, ператвораныя ў Словы. Нават. Таксама. Падказкі, папраўкі й кпіны „закадравага“ камэнтатара. Малюнкі і фотаздымкі як ілюстрацыі ці… як замена самога тэксту?.. Рэалізм, сюррэалізм, пуантылізм і яшчэ цэлы жмут -ізмаў у адным фляконе. Перакідныя масткі ў авангард, рэнэсанс і лубок. Раман Цімура Кудзеліча — пра страх і ачмурэньне, безвыходнасьць і пробліскі надзей.Сапраўдныя дні. Шчасьлівыя дні. Значныя дні. Іржавыя дні.Далей, ва ўнутар, — Уваход.“

«Літаратура — гэта нешта не з нашага сусвету» (інтэрв’ю Польскаму радыё) >>

Цімур Кудзеліч — пісьменьнік і кніжнік зь Менску. Цяпер жыве і працуе ў Варшаве. Прыхільнік арганічнага авангарду і літаратуры ўмоўнасьці. Аўтар кнігаў прозы „ЯК“ і „Пацукі“, і паэтычнага зіну „бяз гэтага — усё“.

SKU: 9781915601568
Category:
Tag:
Weight .24 kg
Dimensions 19 × 14 × 2 cm
Book Author

Title

Binding

Softcover

Condition

Language

Place of Publication

Publication Year

Publisher

Customer Reviews

There are no reviews yet.

Only logged in customers who have purchased this product may leave a review.