{"product_id":"prosta-z-liubovi-hanna-kandraciuk","title":"Проста з любові. Ганна Кандрацюк","description":"\u003cp\u003eПад вокладкай – сем падарожных партрэтаў: Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч, Юры Гумянюка.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eА вось як пра кніжку напісаў Уладзімір Някляеў:\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e“Даўно не чытаў я нічога з такім задавальненнем, як рэпартажы Ганны Кандрацюк, сабраныя штотыднёвікам “Ніва”для яе новай кнігі. Па сутнасці іх можна аднесці да нон-фікшн, жанру сучаснай літаратуры, бо ў іх заяўляюць пра сябе, даводзяць сваё і дзейнічаюць дзесяткі рэальных персанажаў са сваімі лёсамі і характарамі, якія кожны па-свойму ацэньваюць гістарычную ролю, трактуюць лёс і характар галоўнага героя: ці гэта паэт Гумянюк, ці рэвалюцыянер Каліноўскі. Прычым, ацэнкі гэтыя, як і ёсць яно ў рэальным жыцці, далёкія ад супадзенняў, часам проста процілеглыя.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eВось, да прыкладу, рэпартаж пра Кастуся Каліноўскага, праўда пра якога, як сцвярджае аўтарка рэпартажу (у чым я згодны з ёй) сказана не ў гістарычных трактатах, а ў мастакай літаратуры: у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, аповесці Сакрата Яновіча “Сярэбраны яздок”, паэме Аркадзя Куляшова “Хамуціус”.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЁсць яна і ў рэпартажы:\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e— Вы любіце Кастуся?\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e— Так, моцна.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e— Хто для цябе Каліноўскі?\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e– Цэнтральная постаць, якая звязана з незалежнасцю Беларусі.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eГэта адно. Тое, пра што пісаў у сваім рамане Уладзімір Караткевіч, ці маляваў на сваім палатне мастак Пётра Сергіевіч.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eА вось іншае.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e«А вам навошта той Каліноўскі?.. Ці вам у той “Ніве” не хапае пісаць пра нармальных людзей? Навошта вам “насвятляць” таго мяцежніка?.. Ён не пераносіў праваслаўнага духу. Не трэба яго славіць і асвятляць. Хай яго палякі сабе бяруць і хваляць».\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eІ дзе ж чуе такое аўтарка рэпартажу? У Мастаўлянах. Вёсцы, якая лічыцца радзімай Каліноўскага, жыхары якой прыгадваюць, як аднойчы прыехалі да іх вучоныя з Беларусі і завялі такую гутарку: “Мы прыехалі да вас, бо тут, у вашай вёсцы, нарадзіўся вялікі чалавек…” – а адзін дзед адпаліў ім, сказаў “каб яны тут не разводзіліся пра вялікіх людзей, бо тут, у Мастаўлянах, усе нараджаліся маленькімі”.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЯк залацінка, метафара бліснула!.. А за ёй характар. А за характарам лёс. Дзеда. Вёскі. Народа.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eГэта не праўда пра Каліноўскага. Гэта наша праўда пра саміх сябе. І ўжо толькі таму, што яна тут выказаная так, як нідзе болей, варта прачытаць гэтую кнігу, бо ў Ганны Кандрацюк ёсць рэдкі чалавечы і пісьменніцкі дар: заўважаць, як бліскаюць у смецці быту залацінкі жыцця”.\u003c\/p\u003e\u003ch3\u003eIn English\u003c\/h3\u003e\u003cp\u003eSeven travelling portraits in reportage form: Kastuś Kalinoŭski, Jerzy Popiełuszko, St. Maria (Petruczuk), Aleś Puškin, Jurka Hil, Nadzieja Artymowicz and Jury Humianiuk. The pieces were written for the Białystok Belarusian weekly 'Niva' and let dozens of real people speak, often with sharply differing views of the book's central figures. In an appraisal printed on the cover, Uładzimir Niakliajeŭ praises the author's rare gift for noticing the glints of life amid everyday clutter.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eHanna Kandraciuk is a Belarusian writer and journalist from Podlasie in Poland, long associated with the Białystok Belarusian weekly 'Niva'. She received the Giedroyc Prize for her book of stories about the people of the Białowieża Forest.\u003c\/p\u003e\u003ch3\u003eDetails\u003c\/h3\u003e\u003cul\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eTitle:\u003c\/strong\u003e Проста з любові — Рэпарцёрскія партрэты памяці (\u003cem\u003eSimply Out of Love: Reportage Portraits of Memory\u003c\/em\u003e)\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eAuthor:\u003c\/strong\u003e Ганна Кандрацюк (Hanna Kandraciuk)\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003ePublisher:\u003c\/strong\u003e Centre for Belarusian Culture in Białystok (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку), Białystok, 2025\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eISBN:\u003c\/strong\u003e 9788397223226\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003ePages:\u003c\/strong\u003e 220\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eBinding:\u003c\/strong\u003e Paperback\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eLanguage:\u003c\/strong\u003e Belarusian\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\n\u003cstrong\u003eCondition:\u003c\/strong\u003e New\u003c\/li\u003e\n\u003c\/ul\u003e","brand":"Centre for Belarusian Culture in Białystok","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":68876309856474,"sku":"9788397223226","price":35.0,"currency_code":"CAD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0833\/1123\/1194\/files\/09-main.jpg?v=1794841226","url":"https:\/\/highlandsbookshop.ca\/be\/products\/prosta-z-liubovi-hanna-kandraciuk","provider":"Highlands Bookshop","version":"1.0","type":"link"}