Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр
Essays on the Newest Belarusian Theatre: 2010–2020 · translated by Natallia Rusieckaja
- Translator
- Natallia RusieckajaНаталля Русецкая
- Editor
- Iryna LappoІрына Лапо
- Introduction
- Iryna LappoІрына Лапо
- Publisher
- Warsztaty Kultury w Lublinie
- Year
- 2024
- Language
- Belarusian
- Binding
- Paperback · 230 × 160 mm · 200 pp.
- Condition
- New
- ISBN
- 9788368178241
Пра кнігу
Гісторыя беларускага тэатра мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў яшчэ чакае свайго летапісца, які паспрабуе стварыць сістэмны агляд таго, што адбылося ў беларускім тэатры за трыццаць гадоў адноснай свабоды: ад распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе і ўзнікнення незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь да 2020 года, калі ў выніку рэпрэсій была цалкам знішчаная незалежная культура Беларусі і істотна была абмежаванае функцыянаванне афіцыйнай культуры. Гэтая кніга, якая складаецца з тэкстаў беларускіх аўтараў, што страцілі права голасу на радзіме, а за мяжой выступаюць пад псеўданімамі, стала першай спробай апісаць апошняе дзесяцігоддзе (2010–2020), адзначанае развіццём новай драматургіі і незалежнага тэатра. “Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020” былі створаны калектывам аўтараў, аб’яднаных агульнай ідэяй — захаваць найноўшую гісторыю беларускага тэатра. Аўтары імкнуліся раскрыць найлепшыя старонкі ў развіцці тэатральнага мастацтва Беларусі 2010—2020-х гадоў, бо перакананыя, што гэты перыяд можна смела назваць рэнесансам тэатральнай культуры Беларусі.
Сёння, пазіраючы на гэтую ідэю ўжо з 2024 года, баючыся поўнага знішчэння любых праяў творчай свабоды ў Беларусі, аўтары і рэдактары бачаць, наколькі неабходным была напісанне такой кнігі, на старонках якой сведкі беларускага тэатральнага рэнесансу змаглі шчыра і адкрыта расказаць, з чаго ён складаўся. Аднак дзеля таго, каб захаваць бяспеку і пазбегнуць самацэнзуры, кожны з аўтараў мусіў абраць сабе псеўданім.
Манаграфія напісаная тэатразнаўцамі ды тэатральнымі крытыкамі, якія на сённяшні дзень маюць розны статус: хтосьці застаўся ў прафесіі, хтосьці быў вымушаны яе змяніць. Аўтары кнігі маюць рознае месца жыхарства: нехта застаўся ў Беларусі, нехта з’ехаў, каб жыць і працаваць у іншых краінах. Але ўсе яны аб’яднаныя вялізным жаданнем захаваць спадчыну і расказаць пра тое, якім неверагодным можа быць беларускі тэатр, калі яму хаця б не перашкаджаць.
In English
The first attempt to chart Belarusian theatre in the decade 2010–2020, a period of new drama and a flourishing independent stage that ended when repression after 2020 destroyed independent culture. The essays are written by Belarusian theatre scholars and critics, some still in Belarus and some abroad, who publish under pseudonyms for their safety. Edited by theatre scholar Iryna Lappo, who wrote the introduction and afterword; the book first appeared in Polish as 'Szkice o najnowszym teatrze białoruskim (2010–2020)', and this Belarusian version was prepared from it by language editor and translator Natallia Rusieckaja.