Мальцы выходзяць з-пад кантролю
The Lads Are Getting Out of Control: An Anthology of Belarusian Gay Writing
- Editor
- Uladzislau HarbackiУладзіслаў Гарбацкі
- Publisher
- Skaryna Press
- Year
- 2023
- Language
- Belarusian
- Binding
- Paperback · 216 × 140 mm · 239 pp.
- Condition
- New
- ISBN
- 9781915601254
Пра кнігу
Анталогія беларускага гей-пісьменства сабрала ўсё, што на гэты момант вядома пра гэты пласт нашай літаратуры. Наватарская і прыгожая калекцыя тэкстаў, якія адкрываюць нам яшчэ адно вымярэнне саміх сябе.
Разьдзел прозы пачынаецца лістамі Тамаша Зана і Адама Міцкевіча. Іх мы перакладалі з польскай. Потым — артыкул віленчука Пётры Мятлы “Дзіўное вясельле”, які зьяўвіўся ў 1928 г. За ім – два апавяданні Адама Глёбуса, “Гомік” і “Рэктар”, якія публікаваліся на мяжы XX-XXI стагодзьдзяў — ўжо клясыка. Іх працягваюць мініятуры Вячаслава Бортніка — аднаго зь першых беларускіх ЛГБТ-актывістаў, які цяпер жыве ў ЗША. Мініятуры публікуюцца ўпершыню, іх мы пераклалі з расейскай. У Альгерда Бахарэвіча ў кнізе “Мае дзевяностыя” мы знайшлі дзьве старонкі — Пра блатных, “блакітных” і пустыя бутэлькі, — якія абмінуць ніяк не маглі. Потым — пяць тэкстаў Зьмітра Александровіча, большасьць зь якіх яшчэ не публікаваліся. Некаторыя мы пераклалі з расейскай, адзін тэкст (“Лявоніха Нагіла”) быў напісаны па-беларуску, а яшчэ адзін (“Письмо в «Советскую Белоруссию»”) мы вырашылі пакінуць у анталёгіі па-расейску. Уладзіславу Гарбацкаму належыць першая кніга гей-прозы па-беларуску. Зь яе мы выбралі два апавяданьні для анталёгіі — “Першы раз” і “Зьбіцьцё”. А паміж імі — апавяданьне “Адорна”, якое раней не публікавалася. Вольга Касьцюк жыве ў Новай Зэляндыі. Ёй належыць апавяданьне “Калі мы курылі «Парламент»”. Таксама публікуецца ўпершыню. Як і апавяданьне “Кіпарыс” Янкі з Мазовіі.
Разьдзел паэзіі прадстаўлены параўнальна нядаўняй клясыкай — вершамі Юлія Таўбіна (1929 г.), Юрыя Гумянюка і Шандара (1990-я). Іх працягвае нядаўні твор Яны Крэмень і нізка вершаў “Ён” Артура Камароўскага зь ягонага зборніка “Corpus Vile”, што выйшаў у нашым выдавецтве сёлета.
А ў разьдзеле драматургіі — дзьве п’есы Мікіты Ільінчыка, “Dark Room” і “Fucking in Bruxelles”, якімі ён скарыў тэатральных крытыкаў Польшчы, дзе цяпер жыве. Іх мы таксама пераклалі з расейскай.
In English
An anthology of Belarusian gay writing that gathers what is currently known of this layer of Belarusian literature. The prose section runs from letters by Tomasz Zan and Adam Mickiewicz and a 1928 article by Piotra Miatla through stories by Adam Globus, Alhierd Bacharevič, Zmitser Aliaksandrovič, Uladzislau Harbacki and others, several published here for the first time; some texts are translated from Polish and Russian. The poetry section includes Julij Taŭbin, Juryj Humianiuk, Shandar, Jana Kremien and Artur Kamaroŭski, and the drama section two plays by Mikita Iljinčyk, 'Dark Room' and 'Fucking in Bruxelles'.
Compiled by Uladzislau Harbacki, a Belarusian writer and translator from Viciebsk, author of the first book of gay prose in Belarusian.