Дом
$35.00Sold
- Author
- Андрэй Горват
- Year
- 2025
- Language
- Беларуская
- Binding
- Цвёрдая вокладка
- Condition
- Новы
- ISBN
- 9789857248827
About this copy
Гэтая кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
Кніга спалучае элементы рэалізму і магічнага рэалізму. У ёй бронзавыя львы прагульваюцца па парку, а людзі з партрэтаў – па калідорах. Заходзячы ў дом, будзьце гатовыя: гаспадар у любы момант можа вярнуцца з вечнасці, каб адказаць на тэлефонны званок.
У кнізе шмат старых і сучасных фотаздымкаў, што дазваляе акунуцца ў атмасферу палаца, вандраваць па яго пакоях і наваколлі.